Справаздача за 2018 год
Участвовали 124 волонтера, отработано 1288 человеко-дней. Основной спонсор - Приорбанк ОАО (92 400 рублей).
Фінансавая справаздача
Справаздача аб дзейнасці Дабрачыннага фонду "Любчанскі замак" за 2018г, зацверджаная Апякунскай радай і Кіраўніцтвам фонду 15.05.2019г
1. Колькасць заснавальнікаў фонду: 1 чал.
2. Кошт маёмасці (чыстыя актывы) складаюць: 239,1 тыс.руб. (за 2018г), 1749,2 тыс.руб. (з 2003г)
У тым ліку: - маёмасць, сродкі перададзеная заснавальнікам: 3,3 тыс.руб. (2018г), 17,9 тыс.руб. (з 2003г) - грашовыя паступленні: 107,9 тыс.руб. (2018г), 529,3 тыс.руб. (з 2003г) - дабрачынная нефінансавая дапамога: 16,2 тыс.руб. (2018г), 86,2 тыс.руб. (з 2003г) - выкананыя працы валанцерамі: 115,0 тыс.руб. (2018г), 1129,5 тыс.руб. (з 2003г)
3. Расходы (фондам засвоена): 237,4 тыс.руб. (2018г), 1747,5 тыс.руб. (з 2003г)
4. Астатак грашовых сродкаў на рахунку: 1,75 тыс.руб.
Выдаткі на аплату працы бухгалтара склалі 549,82 рублі.
Справаздача дзейнасці фонда
Справаздача дзейнасці фонда за 2018 г. адбылася 15.05.2019 у памяшканні Мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Апякунская рада і праўленне ўхвалілі дзейнасць фонда за 2018 год, зацвердзілі справаздачу аб гаспадарчай дзейнасці, бухгалтарскі баланс і план працаў праўлення фонда на 2019 г., разгледзілі іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці фонду.
Фінансавая падтрымка
Фінансавую дапамогу ў памеры 92400 рублёў аказаў ААТ "Прыёрбанк".
Грашовыя ахвяраванні фонд атрымаў ад грамадзян: - Мікалай Адамавіч Жагора – 500 рублёў - Сяргей Аляксандравіч Касцючэнка – 15 000 рублёў на распрацоўку будаўнічага праекта трэцяй Паўночнай (Дазорнай) вежы
Праектная арганізацыя за сродкі Сяргея Аляксандравіча пагадзілася выканаць праект не толькі вежы, але і ўсіх збудаванняў першай з чатырох чэргаў аднаўлення замка. Гэта паўночна-заходняя абарончая сцяна і ўстаўка лесвічнага блока паміж Заходней (Брамнай) вежай і флігелем.
Нефінансавую дапамогу аказалі: РУП "Галоўдзяржэкспертыза", РУП "Інстытут жылля НІПТІС імя Атаева", СПК "Пранёманскі", заснавальнік фонду.
Валанцёры
У працах прынялі ўдзел 124 валанцёра, падчас чатырох зменаў імі адпрацавана 1288 челавека-дзён.
Асноўнымі ўдзельнікамі былі студэнты: - Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (тры змены, 79 чал) - Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (28 чал)
У кожным летніку прымалі ўдзел да 30 валанцёраў. Пяты год з намі супрацоўнічае фірма Ай Аш Сі (17 чал-дзён). Чацьверты год дапамагае аднаўленню замка ўнук дырэктара фонда Аляксей са сваім сябрам Ерахаўцом Вадзімам.
Статыстыка фонду за 16 гадоў: агулам на замку папрацавалі 2707 валанцёраў, колькасць іх праца-дзён склала 20695.
Архітэктурны праект
Архітэктурны праект на ўвесь замак разгледжаны Міністэрствам культуры і атрымаў станоўчае заключэнне.
Пазаведамственная дзяржаўная экспертыза разглядала праект цягам чатырох месяцаў (замест максімальных двух), бо па праекту было выяўлена больш за 300 заўваг. Па хадатайніцтве кіраўніцтва фонда РУП "Галоўдзяржбудэкспертыза" дапамагла давесці праект да такога стану, каб эксперты далі станоўчае заключэнне.
Кошт экспертызы склаў 11700 рублёў, якія РУП "Галоўдзяржбудэкспертыза" з фонду не патрабавала, а аказала ў гэтым памеры спонсарскую дапамогу.
Асноўныя працы
1. Планіроўка тэррыторыі замка: прывезена і спланавана 180 куб.м. грунта.
2. Паўдневая (Валанцерская) вежа: прасушка скляпенняў з разборкай і ўстаноўкай наноў падшыўкі столі. На першым узроўні — падрыхтоўка тынкоўкі, яе грунтоўка, фарбаванне.
3. Заходняя (Брамная) вежа: фарбаванне бэлек перакрыцця 4 паверха, завяршэнне выканання падлогі, тынкоўка сценаў 4 і 5 узроўняў. Падрыхтоўка да фарбавання скляпення 2 узроўня.
4. Паўночная (Дазорная) вежа: адноўлены падмурак на вышыню 10.1 метра.
Абъём цагляна-бутавага мура склаў 421 куб.м., контрфорсаў 40 куб.м, чатырох падваконняў палаца 3.2 куб.м. Усяго разам 464,2 куб.м.
Было нарыхтавана і прывезена 112 куб.м. бута і выкарыстана 45 куб.м. (25 000 шт.) цэглы. Нарыхтована з выкарыстаннем бетонамяшалкі 61 куб.м. рошчыны і бетона. Набыта 246 куб.м бетона.
Праект падмурка быў распрацаваны дзякуючы шчырай дапамозе доктара тэхнічных навук, прафесара Пяцольда Цімафея Максімавіча.
Дадатковыя працы
- Разабраны ўласны самастройны склеп пабудовы 1960-х гадоў, які знаходзіўся ў 2 метрах ад паўночна-ўсходняга абарончага схілу і 10 метрах ад Паўночнай (Дазорнай) вежы (нарыхтавана 2.5 куб.м бута)
- Двойчы рабілася ачыстка валоў ад кустоўя, абкашванне, тройчы пратручванне зелля
- Прывезена і спланавана 280 куб.м. грунта на дарогу ліпавай алеі ўезду на тэррыторыю замкавага комплекса
Падзякі
Фонд выказвае падзяку ўсім валанцерам, рэктарам БДТУ і БНТУ Войтаву Ігару Вітальевічу і Харытончыку Сяргею Васільевічу, а таксама прафесарска-выкладчыцкаму складу гэтых навучальных устаноў за арганізацыю ўдзелу студэнтаў-валанцёраў.
Асаблівая падзяка: - Нашаму асноўнаму спонсару, кіраўніку ААТ «Прыёрбанк» Касцючэнку Сяргею Аляксандравічу за фінансавую падрымку на працягу ўжо 10 гадоў - Намесніку міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыю Ігаравічу Сямянкевічу за кансультацыйную дапамогу і аператыўны разгляд дакументаў фонду - Старшыням ГА "Беларускі саюз мастакоў" Рыгору Сямёнавічу Сітніцу і ГА "Беларускі саюз архітэктараў" Аляксандру Іосіфавічу Корбуту за экспертныя заключэнні па архітэктурным праекце
Пячынскі І.А.