Справаздача за 2019 год
Укрепление 17 погонных метров подпорной стены. Заготовлено 11 000 кирпичей. Подняты стены Южной башни.
Фінансавая справаздача
Справаздача зацверджаная на сумесным сходзе Апякунскай рады і Кіраўніцтва фонду 15.05.2020 г.
Колькасць заснавальнікаў фонду: 1
Кошт маёмасці (чыстыя актывы) складаюць: 256,2 тыс.руб. (2019), 2005,4 тыс.руб. (2003-2019)
У тым ліку: - маёмасць, сродкі перададзеная заснавальнікам: 3,3 тыс.руб. (2019), 21,2 тыс.руб. (2003-2019) - грашовыя паступленні: 128,3 тыс.руб. (2019), 657,3 тыс.руб. (2003-2019) - дабрачынная нефінансавая дапамога: 6,1 тыс.руб. (2019), 92,3 тыс.руб. (2003-2019) - выкананыя працы валанцерамі: 122,0 тыс.руб. (2019), 1251,5 тыс.руб. (2003-2019)
Расходы (фондам засвоена): 210,9 тыс.руб. (2019), 1960,0 тыс.руб. (2003-2019)
Астатак грашовых сродкаў на рахунку: 45,2 тыс.руб.
Выдаткі на аплату працы бухгалтара: 473,00 руб.
Даведка
Справаздача дзейнасці фонду за 2019 г. праведзена з 01.05. па 15.05.2020 апытаннем чальцаў Апякунскай рады і праўлення фонду з дасылам дакументаў у электронным выглядзе.
Апякунская рада і праўленне ўхвалілі дзейнасць фонду за 2019 год, зацвердзілі справаздачу аб гаспадарчай дзейнасці, бухгалтарскі баланс і план працаў праўлення на 2020 год, разгледзелі іншыя пытанні што тычацца дзейнасці фонду.
Валанцёры
Праведзены ў ліпені-жніўні чатыры валанцерскія летнікі, ў якіх разам з любчанцамі прынялі ўдзел 108 валанцёраў, якія добрасумленна адпрацавалі 1256 чалавека-дзён.
У ліпені па выхадных днях разам са студэнтамі Беларускага Дзяржаўнага Тэхналагічнага Універсітэта Кручык В.І., Ковган Ю.У., Казакевіч З.А., Васенкоў З.І., любчанамі Пячынскім Г.А., Пранько М.Ф., Новік І.М., Ціхановіч С.П., Пячынскім І.А. даклалі палову і завяршылі арку склепа Паўночнай вежы.
Асноўныя працы
- Умацаванне 17 пагонных метраў падпорнай сцяны ад р. Нёман
- Нарыхтавана і прывезена на замак 11 000 цаглінаў са старых будынкаў. Лабараторныя іспыты паказалі, што гэтая цэгла мае не горшыя якасці ў параўнанні з сучаснай
- Умацаваны падмурка паўднева-заходняй абарончай сцяны, заліты бетонам з арматурнай сеткай
- Працягвалася ачыстка валоў ад пнёў, кустоўя і пустазелля
- З выкарыстаннем бятонамяшалкі валанцерамі выраблена 12.8 куб.м рошчыны для цаглянай кладкі і 12 куб.м. бятона пад заліўку
- Прывезена больш за 40 куб.м. бута і 360 куб.м. пяску для планавання тэррыторыі замчышча
- На паўтара метра падняліся сцены Паўднёвай вежы
- Завяршэнне каміна ў Брамнай вежы
- Завяршэнне двух з пяці падваконнікаў у памяшканнях склепа палаца
Праектныя працы
Распрацоўка будаўнічага праекта першай чаргі, ў якую ўваходзяць аднаўленне трэцяй Паўночнай вежы, абарончай сцяны ад яе да Брамнай вежы і ўстаўкі лесвічнага блоку паміж Брамнай вежай і флігелем.
Будаўнічы праект быў разгледжаны і ўхвалены навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Спецыялізаваныя працы
У верасні працы працягнула спецыялізаваная арганізацыя, якая ўсталявала 37 паляў на глыбіню 5.5 метра для замацавання абарончага схілу (з боку р. Нёман). Па гэтых палях будзе зроблены падмурак, на якім пабудуецца драўляны абарончы замёт (паркан).
У верасні зроблена ў якасці эксперыменту адна з 16 ферм будучага купала Паўночнай вежы. Эксперымент прайшоў удала. Гледзячы на зробленую ферму, астатнія 15 штук могуць зрабіць, пад наглядам, і валанцеры.
Вынікі працы за 2019 год
Акрамя ўзгаданага, выканана шмат іншых прац, якія немагчыма зрабіць з выкарыстаннем тэхнікі.
Працы, якія выкананы валанцерамі ацэнены за 2019 год у памеры 122 тыс. рублёў.
Статыстыка фонду сведчыць, што за 17 гадоў на замку працавалі 2815 валанцераў, імі адпрацавана 21951 чалавека-дзён.
Дырэктар: І.А. Пячынскі